Бабруйск абраны культурнай сталіцай Беларусі ў 2017 годзе! Але як выявілася, не ўсе бабруйчане ў захапленні ад выгляду і культурнага жыцця горада. Чаго не хапае для камфортнага жыцця і адпачынку ў Бабруйску? Якіх падзеяў і з’яў не хапае культурнаму жыццю? Якім вы хочаце бачыць свой горад? Маеце ідэі? Самы час, калі вашыя задумы і прапановы не проста маюць шанец, а мусяць быць заўважанымі і здзейсненымі!

«Кірмаш праектаў» – гэта месца, дзе збіраюцца культурніцкія прапановы, іх аўтары і крытыкі.

Удзельнічайце ў конкурсе і атрымайце падтрымку ў рэалізацыі сваіх задумаў ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» і Цэнтра даследванняў «СІМПА».

ШТО ПАТРЭБНА ДЛЯ ЎДЗЕЛУ:

Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна да 18.01.2017 уключна даслаць сваю ідэю на Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. з пазнакай «Кірмаш праектаў – Бабруйск». Праекты прымаюцца ў фармаце прэзентацый PowerPoint і аналагічных з пазначэннем дадзеных удзельніка (прозвішча, імя, арганізацыя, назва праекта, кантактны нумар тэлефона).

ШТО ТРЭБА ЎКЛЮЧЫЦЬ У ПРЭЗЕНТАЦЫЮ

  • - назву, мэту і сутнасць ідэі;

  • - тлумачэнне – чаму і каму гэты праект неабходны;

  • - прапанаванне – калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

  • - паведамленне – якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія шукаеце (каманда, партнеры, бюджэт).

ХТО МОЖА БЫЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ

Удзел могуць браць усе ахвочыя: дзяржаўныя і недзяржаўныя арганізацыі, фізічныя асобы, творчыя групы і ініцыятывы незалежна ад статусу і ўзросту.

ШТО БУДЗЕ ПАСЛЯ

Публічная прэзентацыя ў фармаце «маланкавай размовы» (5-7 хвілін, якія даюцца на ваш выступ) у тайм-клубе «1387» (Бабруйск, вул. Савецкая, 97-2). Дата будзе абвешчаная дадаткова.

Падчас прэзентацыі вы зможаце:

  • - распавесці пра свой праект/ідэю шырокай і невыпадковай аўдыторыі;

  • - апрабаваць і прарэкламаваць свае задумы;

  • - атрымаць экспертную і народную ацэнку свайго праекта;

  • - знайсці аднадумцаў, партнёраў, валанцёраў, пляцоўкі і рэсурсы для рэалізацыі вашай ідэі;

  • - пазнаёміцца з іншымі цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі свайго горада;

  • - натхніць сваім прыкладам тых, хто таксама мае файныя ідэі, але пакуль не асмеліліся выйсці з імі на публіку;

  • - і тым самым зрабіць свой унесак, каб статус культурнай сталіцы Беларусі для Бабруйска быў не толькі намінальным, а насыціў год цікавымі для бабруйчан падзеямі і дапамог гораду выйсці на новы культурны ўзровень!

Падчас прэзентацыі праекты пабачаць афіцыйныя асобы і незалежныя прадстаўнікі культуры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі бізнесу, турызму і іншыя зацікаўленыя, з кім будзе карысна абмеркаваць вашую прапанову ў дэталях.

Пасля выніковай імпрэзы экспертная рада адбярэ найбольш цікавыя і абгрунтаваныя праекты, з прадпрымальнай камандай і канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі, новымі падыходамі да вырашэння праблем і культурна-сацыяльным кірункам. Кампанія «Будзьма беларусамі!» і «СІМПА» акажуць усю магчымую дапамогу: ад кансультацый да рэалізацыі.

Кампанія «Будзьма беларусамі!» ладзіць такія конкурсы ў розных гарадах Беларусі, каб дапамагчы жыхарам горада знайсці выйсце ў рашэнні важных мясцовых пытанняў.

«Будзьма беларусамі!» аб’ехала з «Кірмашамі» Віцебск, Магілёў, Брэст, Гродна, Рагачоў і іншыя гарады і мястэчкі Беларусі. Дзякуючы гэтаму фармату многія цікавыя гарадскія ініцыятывы здзейсніліся, іх ініцыятары пазнаходзілі аднадумцаў і для рэалізацыі іншых цікавых праектаў. Да прыкладу, у гэтым годзе «Кірмаш праектаў» у Віцебску дапамог узбагаціць Дзень горада і Дзень моладзі мноствам адметных падзей. Сярод іх – Летні маркет «Барадулінкі», фестываль актыўнага адпачынку «Свята ветру», турнір па футбольным фрыстайле «Вежа», першая агульнагарадская фотасушка, «Спеўны сход» і нават вулічныя майстар-класы па танцах. А ў Магілёве з’явілася «Палатно гісторыі ў стылі графіці», якое расказвала пра найбольш значныя гістарычныя даты, а яшчэ ініцыятыўныя жыхары горада здзейснілі літаратурны праект «Паэзія ў метро», чым па атмасферы наблізілі свой горад да Лондана.

ЗБОР ІДЭЙ – да 18 студзеня 2017 года ўключна.

ДАСЛАЦЬ ІДЭЮ: праекты прымаюцца ў фармаце прэзентацый PowerPoint і аналагічных на Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Даведкі і падрабязнасці: (29)191-22-67, (29)319-93-09, Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.