«Я – ўваскрасенне i жыццё» (Ян 11,25)

Шаноўныя чытачы! Наблiжаецца час святкавання Пасхальнай Таямнiцы. Крыж Езуса – гэта найвышэйшая праява Божай любовi да чалавека. Уваскрасенне Хрыста – гэта асноватворчая падзея ў гiсторыi чалавецтва. Яна адкрыла людзям магчымасць жыцця ў Божай ласцы. Езус праз служэнне Касцёла прыходзiць да нас i сiлаю любовi i ласкi яднае нашае жыццё са сваiм i нас памiж сабою. Праўда ўваскрасення Хрыста адна для ўсiх хрысцiянаў!

Ад усяго сэрца вiншую вас з наблiжэннем гэтага свята жыцця i надзеi, а таксама з радаснымi спатканнямi пры пасхальным стале. Няхай Уваскрослы Хрыстус адорыць ycix вас здароўем i шчасцем на кожны дзень. А перад ўсiм няхай удзелiць вам сапраўднага супакою i захавае яго ў вас i вакол вас!

3 вiншаваннем i малiтвай за вас, Юры БЫКАЎ, пробашч парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi ў Бабруйску, ксёндз-магiстр

Расклад святочных набажэнстваў у касцёле:

Пасхальны Трыдыум

Вялiкi чацвер, 21 красавiка

Iмша Вячэры Езуса Хрыста – 18.00

Вялiкая пятнiца, 22 красавiка

Крыжовы шлях (пастаноўка моладзi парафii) – 18.00.

Лiтургiя Мукi Хрыста – 19.00

Вялiкая субота, 23 красавiка:

Пасхальная Вiгiлiя – 22.00

Вялiкодная нядзеля, 24 красавiка, Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Хрыста

Рэзурэкцыйная працэсiя i святая Iмша – 7.00.

Панядзелак у актаве Вялiкадня, 25 красавiка

Святая Iмша – 18.00

Пасвячэнне страваў на вялiкодны стол адбудзецца ў суботу а 12, 13, 14 i а 15 гадзiнах, пасля Пасхальнай Вiгiлii i пасля нядзельнай св. Iмшы).