Вельмі хутка мы перагорнем апошні лісток календара адыходзячага года. Па шматвяковай традыцыі мы чакаем і спадзяемся, што надыходзячы год будзе лепшым, чым мінулы.

Напярэдадні святочных дзён прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Жадаем вам моцнага здороўя, шчасця, поспехаў у стваральнай працы на дабрабыт нашай краіны.

Няхай 2013 год будзе годам стабільнасці і ажыццяўлення ўсіх планаў, надзей і пачынанняў.

Няхай у кожнай сям’і будзе мір, спакой, любоў і ўзаемаразуменне.

Няхай кожны дзень новага года прынясе ўсім удачу і добрыя весткі.

З павагай, Жана МІШУР i Мікалай ПЛАКСІЦКІ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь