null

«Сёння ў горадзе Давiда нарадзiўся Вам Збавiцель, якiм ёсць Хрыстус...»

Лк. 2, 11

Езус прыняў цела з Панны Марыi i стаўся чалавекам. Споўнiлiся абяцаннi, прадказаныя прарокамi. Мы ўсе цяпер прыналежым да народу абранага, адоранага благаславенствам. Таму i атмасфера свята Божага Нараджэння прасякнута вялiкай радасцю. Калi нараджаецца жыццё, няма месца для смутку.

Няхай жа з прыходам гэтага свята свет стане больш спакойным, людзi – дабрэйшымi, няхай ваш уласны шлях да Хрыста будзе шчаслiвым, а праўдзiвая Божая Любоў назаўсёды паселiцца ў вашых сэрцах!

Вiншую ўcix чытачоў газеты са святам Божага Нараджэння!

Запрашаем вас на Святочныя iмшы ў нашым касцёле:

24 снежня – а 22.00 гадзiне, 25 снежня – а 9.00 i a 11.00 гадзiнах.

Ксёндз магiстр Юры БЫКАЎ,
пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi ў Бабруйску