Ад зыдэлека да заслончыка: як маленькі сялянскі табурэт аб’яднаў Беларусь у народнай мапе назваў.
Калі гаспадыня ў вёсцы ішла даіць карову, яна абавязкова брала з сабой маленькі драўляны самаробны табурэт. Такі, каб зручна было сесці побач з жывёлай, не перашкаджаць ёй і самой не стамляцца. Гэты табурэт называлі па-рознаму: у адных мясцінах — зэдлік, а у Глускім раёне — заслончык.
Ён быў просты, але вельмі зручны. Нізкі, устойлівы, з дзвюма, або адной вялікай дзіркай ў сядзенні — каб лёгка было браць яго рукой і несці ў хлеў.

Менавіта такі табурэт можна пабачыць у пастаяннай экспазіцыі Глускага краязнаўчага музея. Ён стаіць сярод іншых прадметаў сялянскага побыту і адразу нібы пераносіць нас у вясковае жыццё, калі гаспадыня, накінуўшы хустку, ідзе па двары, нясе даёнку і той самы заслончык.
@myastechka_glusk Заслончык, зэдлік - гэта ўсё назвы простага драўлянага табурэта, які гаспадыня брала з сабой, калі ішла даіць карову. А ў вас, як яго называлі? #глуск #глусскийрайон #вёскібеларусі #заслон #этнография @Глусский музей ♬ Soft Motivational Ambient Background (Underscore No Drums) - AudioSphere
У нашых гледачоў аккаунта myastechka_glusk у TikTok мы спыталі, як у іх мясцовасці называлі такі табурэт. І атрымалі амаль 200 каментароў. Пісалі са ўсёй Беларусі і нават адзін каментар прыляцеў з Украіны. З гэтых адказаў, сапраўды, можна сабраць народную мапу назваў.
Дзелімся з вамі самымі цікавымі каментарамі.
user4256719739484: «Стародорожский р-н, д. Кривоносы заслончык».
Игорь: «Брестская область, Дрогичинский район – у нас ослынчик».
Святлана: «Услончык – Докшыцкі раён».
Наталья: «Несвижский район, заслончык».
Надежда Целминьш: «В Лиозненском районе, такое слово, которое тик-ток может не пропустить – и это "казюлька"».
Мария Солоневич: «В Рогачевском районе – услончык».
user59477386305202: «Любанскі раён, таксама заслончык».
Алексей Якушко: «Гослынчик, Бресткая область».
shostik2: «Каменецкий р-н: стулЕць».
user574617618191: «Зэдличек. Глубокое, Витебская обл.».
user2853488361799: «Капыльскі р-н, заслончык».
Lucy: «Слончык. Клічаўскі район».
Генадий: «Бобруйск – услончык».
***Roshel***: «Зэдлік, Помочнік пры даенні кароўкі. Находился всегда в уголке хлева. Это Витебская обл, Поставский р-н».
Светлана: «В Крупском, в д. Прудец – перадочак».
user6884909797867: «Ослін. Сумська обл с. Сахни».
user1461512818246: «Кобринский район. Столэць или стильчык».
user8675543696685: «У нас в Шкловском районе просто слончык».
Лилия Ермакова902: «Вялікі быў услон, а малы ўслончык. Рэчыцкі раён».
Кристина: «Столачак Ваўкавыскі раён».
user6500656051219: «Слоник. Так моя бабуля называла».
kosheewa.galina: «Браславский район – зыдэлек».
fata: «Бабруйшчына. Зуслончык».
Nina_T61: «В Свислочском районе называли столачак».
Алла Кутценко: «В Брагинском р-не услончик и теперь стоит в доме в одном экземпляре на все случаи жизни: что-то достать сверху, по осени картошку перебираю – на нем сижу. От дома откажусь, а вот услончик заберу, сделан папиными руками».
Lucy: «Всегда думала, что такое «зэдлік», оказывается это «слончык». Мне кажется, что у моей бабушки в Кличевском районе зэдлік означало что-то другое».
user5812185860653: «Туров – слоник».
Masha: «Слынчык у Пінску».
Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ. Фота аўтара.