Бабруйскі касцёл Безаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі звярнуўся да вернікаў і ўсіх нераўнадушных гараджан з просьбай дапамагчы сабраць неабходную суму для касцёла. Грошы гэта значныя – больш за 25 тысяч рублёў.

Як паведаміў нам пробашч касцёла ксёндз Андрэй Таўрук, яны патрэбныя на сістэму пажарнай сігналізацыі.

Ахвяраваць можна, колькі хто можа, пераводам на банкаўскі рахунак парафіі. Для гэтага ў сістэме «ЕРИП» выберыце: «E-POS – оплата товаров и услуг» і ўвядзіце нумар рахунка: 38279-1-1 («назначение платежа – пожертвования»), затым націсніце «Оплатить». Ці скарыстайцеся QR-кодам з абвесткі.


Дзяніс НОСАЎ.