Са святам Божага Нараджэння!

3 вялікай любові Бога Айца і за справай Духа Святога Сын Божы прыняў чалавечае цела і стаў адным з нас, каб на сваім прыкладзе паказаць для нас той шлях, які вядзе да пазнацця дадзенага нам жыцця і прабывання ў сапраўднай радасці і шчасці. Духоўнае ўсведамленне сэнсу Божага Нараджэння асвятляе нашыя думкі, словы і ўчынкі. Гэтае свята – цудоўная магчымасць для кожнага чалавека запрасіць Бога ў сваю сям'ю.

Ад усяго сэрца віншую вас з гэтай урачыстасцю Нараджэння Езуса Хрыста! Жадаю, каб святочныя дні былі напоўнены атмасферай сямейнай радасці, супакою, згоды, моцнай надзеяй на тое, што нашая будучыня знаходзіцца пад апекаю Бога!

Юры БЫКАЎ, ксёндз, дэкан, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай
Панны Марыі ў Бабруйску