Езус нарадзіўся ў беднасці і вучыць гэтым нас, што шчасце не залежыць толькі ад зямнога багацця. Прыйшоў на зямлю без пышных прывітанняў і паказвае нам, каб і мы былі людзьмі пакорнымі, больш увагі надавалі іншым. Бог зыйшоў да нас, каб мы маглі прыблізіцца да Яго і маглі ахвяраваць Яму нашую любоў.
Езус аб’яўляецца нам таксама і ў паўсядзённым жыцці. Але мы мусім быць вельмі ўважлівыя, каб умець адкрыць Хрыста ў простых і, на наш погляд, звычайных сiтуацыях. А адкрыўшы Езуса для сябе, трэба заўсёды старацца дапамагчы знайсці Яго і іншым.
Няхай жа з прыходам гэтага свята – з Божым Нараджэннем – свет стане больш спакойным, людзі – дабрэйшымі, няхай ваш уласны шлях да Хрыста будзе больш шчаслівым, а праўдзівая Божая Радасць няхай назаўсёды паселіцца ў вашых сэрцах!
Ксёндз Юры БЫКАЎ, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску
Святочныя Імшы у нашым касцёле:
24 снежня – а 22.00 гадзіне
25 снежня – а 9.00 і а 11.00 гадзінах