«Кожны раз, калі вы ўсміхаецеся свайму брату і працягваеце яму руку дапамогі – гэта Раство. Кожны раз, калі вы заціхаеце, каб выслухаць іншага – гэта Раство. Кожны раз, калі вы адмаўляецеся ад прадузятасцей, што аддзяляюць вас ад брата – гэта Раство. Кожны раз, калі вы дарыце надзею тым, хто адчаяўся – гэта Раство. Кожны раз, калі вы прызнаеце ў чалавеку яго годнасць – гэта Раство. Кожны раз, калі вы дазваляеце Богу любіць іншых праз вас – гэта Раство».

Паважаныя Браты і Сёстры ў Хрысце, жыхары нашага горада, людзі добрай Волі. У гэтае вялікае свята жадаю, каб кожны ў сваёй штодзённасці змог адкрыць сваё сэрца, душу і жыццё маленькаму Немаўляці – Вялікаму Богу – Езусу Хрысту. Каб Слова, якое сталася целам, мела магчымасць таксама пасяліцца і між намі, адорваючы праз нас кожнага чалавека сваім Супакоем і Дабром! Няхай Хрыстос асвячае вашы душы, разганяе ўсе трывогі, надае здароўя і напаўняе дамы супакоем, а сэрцы – непераможнай радасцю!

Віншую ад шчырага сэрца ўсіх хрысціян са Святам Божага Нараджэння і жадаю спакойнага і шчаслівага Новага года ўсім людзям добрай волі!

Ад усяго сэрца – ксёндз Андрэй Таўрук, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску

Ксёндз Андрэй Таўрук. Фота: Аляксандр ЧУГУЕЎ


Расклад святых Імшаў і мерапрыемствы з нагоды святаў у касцёле:

24 снежня, серада – Імша з вігіліі Ўрачыстасці Нараджэння Пана, 20.00. Пасля св. Імшы нашы дзеці запрашаюць на каляднае прадстаўленне!

25 снежня, чацвер – Урачыстасць нараджэння Пана, 11.00.

26 снежня, пятніца – свята св. Стэфана, першамучаніка, 18.00. У гэты дзень на моцы дыспенсацыі, удзеленай Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, вернікі не маюць абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў. Там, хто будзе карыстацца гэтым дазволам, трэба памаліцца любой малітвай у інтэнцыях святога Айца.

27 снежня, субота – свята св. Яна, апостала і евангеліста, 9.00. З нагоды свята адбудзецца благаслаўленне віна.

28 снежня, нядзеля – свята Святой Сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа, 9.00, 11.00, 17.30. Будем маліцца за сем'і нашай парафіі і запрашаем усіх сужонкаў на аднаўленне сужэнскай прысягі. Такая магчымасць будзе падчас кожнай Імшы на працягу дня.