18 лютага ў клубе па месцы жыхарства “Лотас”  ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска” з нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, прайшла святочная праграма  “Слова роднае – вечнасці след”. Удзел у свяце прынялі навуэнцы ЦТДіМ і навучальных устаноў Ленінскага раёна.

Адкрыла свята песня “А родам мы ўсе з Беларусі” у выкананні вакальнага  аб’яднання “Гармонія” (кіраўнік А. Б. Воўк). Цудоўныя беларускія песні падарылі прысутным на свяце Лісавета Іларыёнава і вакальная студыя  “NEXT”.

Бабруйск размаўляе па-беларуску

А далей ініцыятыву ў свае рукі ўзялі педагог дадатковай адукацыі Мікалай Міхалькоў і яго выхаванцы з клуба  “Патрыёт”, выканаўцы беларускіх танцаў Юлія Літвінава i Зміцер Мурашка, майстар на ўсе рукі і музыка Віктар Гербач, якія на працягу свята праводзілі з дзецьмі і дарослымі майстар-класы па традыцыйным беларускім народным танцам. Жадаючых навучыцца танцаваць аказалася зашмат. Яны з задавальненнем і запалам танчылі танцы, якія упрыгожвалі святы нашых продкаў: “Кракавяк”, “Лявоніху” , “Ой-ра, ой-ра” і іншыя. Пакуль адны танчылі, другія прымалі ўдзел у майстар-класах, якія праводзілі  члены Саюза мастакоў Луцыя Рудакоўская, Любоў Гарбар і Наталля  Швядоўская. Радавалі прысутных мілагучнымі беларускімі песнямі  Лісавета  Іларыёнава (якая, між іншым, з’яляецца і аўтарам слоў некаторых з іх) і ўдзельнiкi вакальнаq студыi “NEXT”, а юныя цымбалісты пад кіраўніцтвам С. П. Смаляровай выконвалi беларускіz  мелодыi. Не было недахопу ў жадаючых прыняць удзел у гульнях мінулага “Явар” I «Шуляк». Прыемным падарункам для ўсіх прысутных стаў верш “Мой любы край” у выкананні аўтара Любові Гарбар.

Бабруйск размаўляе па-беларуску

Свята прайшло весела, цікава, запамінальна, як кажуць, на адным дыханні. Дзеці не хацелі расхадзіцца, і нават пасля таго, як прагучалі апошнія акорды свята, працягвалі размаўляць на беларускай мове...

Людміла Уладзіміраўна Крылова, арганізатар святочнага мерапрыемства, адзначыла, што асноўная задача, якую яна ставіла перед сабой і калегамі даць  ўсім прысутным на свяце ўяўленне аб значэнні роднай мовы ў жыцці чалавека і далучыць моладзь да вытокаў і першаасновам нашай культуры, да скарбаў народнай культуры, абудзіць жаданне глыбей зазірнуць у яе таямніцы.

Бабруйск размаўляе па-беларуску

Калі ты нарадзіўся беларусам, калі жывеш на зямлі Беларусі, калі любіш сваю Радзіму, нельга не шанаваць родную мову, роднае слова. Я спадзяюся, што нашу мову не напаткае лес знікнення. І мне вельмі прыемна, што ўсі прысутныя на свяце — і дзеці, і дарослыя — размаўлялі толькі на роднай мове, і ім гэта вельмі падабалася, — пракаментавала Людміла Уладзіміраўна.

Павел Яскевіч