Не верыцца, але такое ёсць,
Вяртае лета нас у маладосць!
Ды, не ўхапіць, не затрымаць дзянькі,
І ў летась сёлета брыдзе, бы нацянькі.
Не верыцца, што наш Бабруйск стары
Ў спякотных строях разам з намі малады,
А выдаваўся ж лютаўскай парой,
Пад футрам гурбаў, ён сялібаю сівой.
Распазнаецца вуліц гамана,
Адметна родная, мясцовая яна,
І ў прыцемку бабруйскай цішыні
Гуляе прахалода дабрыні.
На развітанне, чэрвеньскія ранкі,
Ваеннай памяці нязгасныя заранкі,
Вяночкам святаў горад абвіваюць,
І бабруйчан жыць, і ствараць натхняюць!
Віктар Маліноўскі, бабруйчанін.
Чэрвень, 2026 г.