Уважаемые читатели! Составители сборника "Лiтаратурныя мясцiны Беларусi" будут благодарны вам за дополнение этого раздела. Свои дополнения вы можете слать по адресу: Минск, ул. Червякова, 18-4, индекс 220068.

БАБРУЙСКІ РАЁН

Горад Бабруйск

Вул. Галавача Платона. Названа ў гонар празаіка і грамадскага дзеяча, ураджэнца в. Пабокавічы гэтага ж р-на.

Вул. Дуніна-Марцінкевіча Вінцэнта. Названа ў сувязі з 200-гадовым юбілеем паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, ураджэнца в. Панюшкавічы Бабруйскага р-на. Тут, у парафіяльным касцёле, будучы пісьменнік быў ахрышчаны ксяндзом Даліва-Садкоўскім. Тут скончыў павятовую школу (1826). Прыязджаў сюды па тэатральных справах. Пад адным з яго вершаў стаіць подпіс "Бабруйск, 6 снежня 1854 г." У 2008 г. на будынку касцёла ўстаноўлена памятная дошка з надпісам: "1808 года лютага чацвёртага дня ў Бабруйску ахрышчаны Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч".

У гарадскім парку культуры і адпачынку на цэнтральнай алеі 24 лістапада 2008 г. быў урачыста адкрыты помнік-бюст В. Дуніну-Марцінкевічу. Аўтары скульптурнай выявы — Леў і Сяргей Гумілеўскія.

Вул. Коласа Якуба. Народны пісьменнік 12 чэрвеня 1936 г. быў тут разам з Янкам Купалам і М. Зарэцкім на прэм'еры "Вечара вадэвіляў" ("Пінская шляхта", "Паўлінка", "Прымакі") у пастаноўцы БДТ-ІІ. Восенню 1936 г. прысутнічаў на вечары ў Доме афіцэ-раў, прысвечаным 30-годдзю яго літаратурнай дзейнасці. 3 дакладам пра творчасць Якуба Коласа выступіў П. Галавач.

Вул. Крупскай Надзеі. На тэрыторыі Бабруйскай крэпасці па Свіслацкай вуліцы (цяпер не існуе) размяшчалася школа Бабруйскага езуіцкага калегіума (заснавана ў 1631). У пач. XVIII ст. у ёй вучыўся паэт-лацініст і педагог Карыцкі Міхал, ураджэнец в. Дзітрыкі Лідскага р-на Гродзенскай вобл. У XVIII ст. у школе ставіліся спектаклі, тэксты для якіх пісалі настаўнікі паэтыкі і рыторыкі. Пазней тут размяшчалася павятовае вучылішча.

Вул. Купалы Янкі. У 1921 г. паэт перапісваўся з удзельнікамі драматычнага гуртка "Крыніца" пры бабруйскіх педагагічных курсах, які рыхтаваў да пастаноўкі п'есу "Паўлінка". У 1930 г. быў тут у творчай камандзіроўцы ў сувязі з трохмесячнікам беларускай культуры. 30 студзеня 1936 г. чытаў свае вершы на літаратурным вечары, які адбыўся ў сувязі з падрыхтоўкай III пленума праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. Разам з ім былі П. Глебка, М. Клімковіч, Н. Зар'ян, Э. Агняцвет, 3. Аксельрод. 13 мая 1936 г. па запрашэнні БДТ-ІІ, які ў той час працаваў у Бабруйску, разам з П. Броўкам, А. Александровічам і В. Сташэўскім удзельнічаў у падрыхтоўцы пастаноўкі п'ес "Паўлінка" і "Прымакі" (рэжысёр П. Малчанаў), а 12 чэрвеня прыязджаў на прэм'еру вадэвіляў. Бываў на бабруйскай прыстані, цікавіўся справамі рачнікоў У 1947 г. адсюль выйшаў у першы рэйс пасажырскі параход, названы імем Янкі Купалы.

У "Дарожных нататках ад Масквы да Бабруйска і па Мінскай губерні" аўтар С. Лашкароў так апісаў свае ўражанні ад крэпасці: "Я быў захоплены велічнасцю, царскай раскошай і выразнасцю, з якой узведзена крэпасць Бабруйск. Тут, акрамя чысціні ў збудаваннях, якая даходзіць да вытанчанасці, з карысным злучана і прыемнае, усе ўмацаванні акружаны бульварамі, садамі і паркамі". ("Экономист". 1859. Т 2. Кн. 4. Аддз. 3. С. 2—3).

Вул. Лынькова Міхася. Пісьменнік, ураджэнец в. Зазыбы Лёзненскага р-на Віцебскай вобл., з 1925 г. супрацоўнічаў з бабруйскай газетай "Камуніст", а ў 1928—1930-м гг. быў яе адказным рэдактарам. Друкаваў у ёй вершы, фельетоны і публіцыстычныя артыкулы. Стаяў ля вытокаў бабруйскай філіі "Маладняка", кіраваў яе дзейнасцю, арганізаваў выданне альманаха "Уздым" і літаратурнага дадатку "Вясна" да бабруйскай акруговай газеты. У 1930 г. пераехаў у Мінск. На будынку рэдакцыі газеты "Бабруйскае жыццё" (былая назва "Камуніст") устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка.

Вул. Пушкіна Аляксандра, 163. Бабруйскі краязнаўчы музей. Тут захоўваюцца фонды пісьменнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча, П. Галавача, М. Лынькова, Б. Мікуліча, П. Панчанкі, М. Аўрамчыка.

Вул. Сацыялістычная, 56/40. Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Максіма Горкага. Маецца бібліяграфічна-краязнаўчая служба, арганізуюцца літаратурныя вечары, праводзяцца "Горкаўскія чытанні".

Вул. Сацыялістычная, 105. Бабруйскі тэатр драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча. У 1852 г. Дунін-Марцінкевіч прыязджаў сюды на пастаноўку сваёй п'есы "Ідылія". Імя драматурга прысвоена ў 1977 г. Каля будынка тэатра ўстаноўлены бюст пісьменніка.

Вул. Сацыялістычная. Тут на месцы палаца шлюбаў знаходзіўся драўляны асабняк (знесены ў 1973) Варанцовых-Вельямінавых, дзе жыла ўнучка рускага паэта Аляксандра Пушкіна — Наталля Аляксандраўна. Тут выраслі праўнукі і прапраўнукі рускага паэта. Сям'я прыняла ўдзел у стварэнні гарадской бібліятэкі імя А. Пушкіна (адкрыта ў 1901). Старэйшая дачка Наталлі выйшла замуж за бабруйскага суддзю Я. Кліменку. Абое былі незаконна рэпрэсіраваны, сасланы ў Курск, дзе і загінулі ў 1932 г.

Вул. Сацыялістычная. Бабруйская друкарня. Заснавана ў 1888 г. купцом Г. Фрыдляндам. Тут друкаваліся газеты "Бобруйскнй курьер", "Бобруйские отклики", з 1918 г. — "Бабруйскае жыццё", з 1919 — "Камуніст", з 1925 — "Камуністычная праца", рэдактарам якой быў пісьменнік М. Лынькоў. Цяпер тут размяшчаецца Бабруйская друкарня імя А. Непагодзіна.

Вул. Шміта Ота (рог Мінскай). Гарадской бібліятэцы № 8 прысвоена імя прападобнай Ефрасінні Полацкай, славутай асветніцы з Полацка. * * *

Аляксандраў Самуіл (1865—1941), яўрэйскі рэлігійны пісьменнік, асветнік і філосаф, ураджэнец г. Барысава Мінскай вобл., жыў тут з 1889 г. Расстраляны немцамі ў 1941 г. у в. Каменка каля Бабруйска.

Ахемеір Аба, яўрэйскі пісьменнік, нарадзіўся ў 1898 г. у Бабруйску. Гістарычную адукацыю атрымаў ва універсітэтах Заходняй Еўропы. Пераехаўшы ў Ізраіль, быў актыўным удзельнікам грамадскага жыцця. У 1960—1970-я гг. там выйшлі два тамы яго выбраных твораў. Памёр у 1962 г. у Тэль-Авіве.

Басуматрава Святлана, паэтэса, ураджэнка г. Мазыра Гомельскай вобл., з 1970 г. жыве ў Бабруйску, лічыць яго сваёй другой радзімай. Адсюль паходзілі продкі па мацярынскай лініі, тут, як піша паэтэса, "на фарштацкіх могілках пахаваны дзяды і прадзеды". Паэтэса працавала на швейнай фабрыцы, камбінаце будаўнічых матэрыялаў, карэспандэнтам-арганізатарам шматтыражнай газеты "Рабочы". Нямала вершаў прысвяціла Бабруйску, яго гісторыі і жыхарам.

Вальфсона Сямёна [27.5 (8.6).1894—1941], літаратуразнаўца, філосафа, месца нараджэння. Вывучаў творчасць рускіх пісьменнікаў Л. Талстога, М. Чарнышэўскага, С. Ясеніна і інш.

Венгерава Паліна (1833—1916), яўрэйская пісьменніца, нарадзілася ў Бабруйску. Аўтар кнігі "Мемуары бабулі: Карціны з гісторыі культуры рускіх яўрэяў у XIX стагоддзі" (Берлін, 1908). Яе творы перавыдаваліся ў Санкт-Пецярбургу — "Незгасальнае святло: Бабруйскія старонкі. Зборнік твораў пісьменнікаў-яўрэяў" (2004), "Успаміны: Свет яўрэйскай жанчыны ў Расіі XIX стагоддзя" (2005). Пахавана ў Мінску.

Вітка Васіль, паэт, празаік, ураджэнец в. Еўлічы Слуцкага р-на Мінскай вобл., пасля заканчэння Слуцкай прафтэхшколы (1928) працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, супрацоўнічаў з заводскай шматтыражкай. Першы верш надрукаваў у 1928 г. у літаратурным часопісе "Вясна", дадатку да бабруйскай акруговай газеты "Камуніст". У 1930—1933 гг. быў супрацоўнікам гэтай газеты.

Гаварушка Яфім, празаік, публіцыст, ураджэнец в. Востраў Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл., рана страціўшы бацькоў, выхоўваўся ў Бабруйскім дзіцячым доме № 5.

Галавач Віталій, празаік, ураджэнец г. Запарожжа (Украіна), у 1940-я гг. жыў з сям'ёй у Бабруйску. У час вайны яго бацька быў удзельнікам бабруйскага падполля, затым уступіў у партызанскі атрад і загінуў у баі. Будучы пісьменнік быў арыштаваны немцамі. Уцёкшы з турмы, знаходзіўся ў партызанскім атрадзе. Пасля вайны вучыўся ў Бабруйскім рамесным вучылішчы. Уражанні ад акупацыі Бабруйска ў першыя месяцы вайны склалі аснову яго аповесці "Васёк — матроская душа" (1973).

Герчык Міхась (7.6.1932—3.6.2008), празаік, публіцыст, перакладчык, нарадзіўся ў Бабруйску ў рабочай сям і. Яго бацька загінуў на фронце ў 1942 г. Разам з маці быў у эвакуацыі ў Арэнбургскай вобл. Восенню 1944 г. сям'я вярнулася ў Бабруйск. Пасляваеннае жыццё горада празаік апісаў у аповесці "Дай руку, дружа!". Скончыўшы сямігадовую школу ў Бабруйску, паступіў у Мінскае педагагічнае вучылішча імя Крупскай, у 1953 г. — на аддзяленне журналістыкі Белдзяржуніверсітэта (ск. у 1958). Працаваў у газеце "Зорька", на Беларускім радыё, у выдавецтвах "Беларусь" і "Мастацкая літаратура". Аўтар раманаў "...Аддаеш назаўсёды" (1970; 1974; 1986), "Здабыццё надзеі" (1976), "Вяртанне да сябе" (1989), "Зброя для забойцы", аповесцей для дзяцей "Ляці, Ікар!", "Вецер рве павуціну" (1963; 1990) і інш. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Жыў у Мінску, дзе і памёр.

Грахоўскі Сяргей, паэт, празаік, перакладчык, ураджэнец мяст. Нобель Пінскага пав., цяпер Ровенская вобл. Украіны, у дзяцячыя і юнацкія гады жыў на радзіме маці ў Глуску. Некаторы час працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. Друкаваўся ў літаратурных часопісах "Вясна" і "Уздым", дадатках да бабруйскай газеты "Камуніст". Жыў у доме Барыса Мікуліча па вул. Мінскай. У 1998 г., успамінаючы Бабруйск, пісаў: "Шкада, што даўно не быў у Бабруйску Я вельмі люблю гэты горад майго юнацтва, хоць і змяніўся ён да непазнавальнасці, як і я".

Жаўрук Алесь, паэт, ураджэнец г. Сянно Віцебскай вобл., у 1926 г. дэбютаваў у бабруйскай акруговай газеце "Камуніст", друкаваўся ў літаратурным часопісе "Вясна".

Жукоўскі Алёкса, паэт, празаік, заслужаны настаўнік Расіі, пачынаў сваю педагагічную дзейнасць на Бабруйшчыне. У 1930—1932 гг. быў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты "Камуніст", дзе друкаваў вершы, апавяданні. Яго творы з'яўляліся на старонках часопіса "Вясна" і альманаха "Уздым".

Зарыцкі Аляксей, паэт, перакладчык, ураджэнец г. п. Хоцімска Клімавіцкага р-на, разам з бацькамі пераехаў на сталае жыхарства ў Бабруйск у 1927 г. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1928) некаторы час працаваў чорнарабочым на цагельні, сарціроўшчыкам лесу на прыстані, электраманцёрам Бабруйскага дрэваапрацоўчага камбіната. Уваходзіў у Бабруйскую філію "Маладняка". Восенню 1931 г. пераехаў у Маскву.

Іваноў Анатоль [15 (28).11.1914—18.8.1996], рускі празаік, урач па прафесіі, ураджэнец Варонежскай губ. Расіі, з 1960-х гг. жыў ў Бабруйску. Аўтар раманаў, аповесцей пра ваенных лётчыкаў і медыкаў "На Далёкім Усходзе" (1959, 1962, 1986), "Пад намі цэль" (1976) іінш.

Коваль Вольга, паэтэса, нарадзілася 25.11.1980 г. у Бабруйску Закончыла гістарычны факультэт БДУ (2003), кандыдат гістарычных навук. Выкладае ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Аўтар зборнікаў лірычных вершаў "Пасля..." (2001), "Насустрач" (2007), публікацый у перыядычным друку.

Коваль Леанід (н. 5.4.1926), празаік, паэт, драматург, публіцыст, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Кафкі. Да вайны сям'я жыла па вул. Інваліднай (цяпер Энгельса). У Бабруйску скончыў тры класы яўрэйскай школы і пяць класаў рускай. 3 пачаткам Вялікай Айчыннай вайны сям'я эвакуіравалася ў Тульскую вобл., потым пад Чымкент. У 1944 г. добраахвотна пайшоў на фронт. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 г. паступіў на факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Пасля сканчэння (1952) некаторы час працаваў у бабруйскай газеце "Савецкая Радзіма". 3 1959 г. жыве ў г. Юрмале, член Саюза пісьменнікаў Латвіі. Аўтар раманаў "Карані дзікай грушы" (1988), "Стогн" (1992), "Празрэнне, або Маманты ў воблаках" (2003), прысвечаных Бабруйску, жыццю яўрэяў Беларусі і Латвіі. У 1993 г. выдаў двухтомнік "Кніга ўратавання" — мастацка-публіцыстычнае даследаванне аб знішчэнні яўрэяў у час Другой сусветнай вайны на тэрыторыі СССР. Аўтар п'ес "Пакаянне", "Мірыям", рэквіема "Званы Халакоста" (1998), сцэнарыя фільма "Яўрэйская вуліца", аповесцей "Уратаваная", "Паўстаўшы вязень", "Заложнік гестапа", а таксама кнігі вершаў "Вячэрні горад дзяцінства". Аўтар каля 20-ці песень на ідыш.

Кохан Яўхім, паэт, ураджэнец в. Навадворцы Слуцкага р-на Мінскай вобл., у 1930-я гт. жыў у Бабруйску, працаваў на мэблевай фабрыцы, быў сакратаром, стыльрэдактарам у газеце "Камуніст". Друкаваўся ў мясцовых выданнях. Жыў у г. Багародзіцк Тульскай вобл.

Лазінскі Самуіл (1874—1945), аўтар кніг па гісторыі і палітыцы, у т. л. "Гісторыі інквізіцыі" ў 3-х тамах (1914), энцыклапедычных артыкулаў па гісторыі яўрэяў, нарадзіўся ў Бабруйску. Жыў у Кіеве, дзе памёр і пахаваны.

Лёсік Язэп, празаік, мовазнавец, ураджэнец в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл, у 1902 г. выкладаў рускую мову ў Бабруйскай гаспадарчай школе.

Лынькоў Рыгор, паэт, перакладчык, публіцыст, празаік, брат М. Лынькова, ураджэнец в. Старое Сяло Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл., жыў з 1925 г. у Бабруйску. У пачатку 1930-х гг. працаваў у газеце "Камуніст". Актыўна друкаваўся ў літаратурным дадатку "Вясна", альманаху "Уздым".

Маракоў Валеры, паэт, ураджэнец в. Акалонія (цяпер у межах Мінска) у 1920-я гг.

настаўнічаў у Бабруйску.

Маскаленка Валерый, паэт, нарадзіўся 7.4.1941 г. у Бабруйску. Першыя публікацыі з'явіліся ў перыядычным друку ў 1966 г. Аўтар паэтычных зборнікаў "Крыніца" (1970), "Сонечны вецер" (1976), "Песня пра жанчыну" (1986), "Музыка восені" (1992), "Міжрэч-ча" (2004). Піша на рускай мове.

Мікуліч Барыс [6 (19).8.1912—17.6.1954], празаік, крытык. Нарадзіўся ў сямі медыкаў. Некаторы час працаваў у бібліятэцы, у 1912—1930 — у бабруйскай акруговай газеце "Камуніст". Актыўна ўдзельнічаў у рабоце бабруйскай філіі "Маладняка", стаў яе сябрам (1928). Першае апавяданне "Мірончын курган" надрукаваў у газеце "Камуніст" ва ўзросце 15 гадоў. Актыўна друкаваўся ў літаратурным дадатку "Вясна", альманаху "Уздым". Вандраваў па Бабруйшчыне, збіраў матэрыял для аповесцей, у якіх адлюстроўваў рэаліі 1920-х гг. Яго творы выйшлі асобнымі кніжкамі: "Удар" (1931), "Чорная Вірня" (1931), "Наша сонца" (1932), раман "Дужасць" (1934), зборнік навел "Яхант" (1935), аповесць "Дружба" (1936). У 1936 г. ва ўзросце 24-х гадоў беспадстаўна арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Пасля вызвалення (1946) пераехаў да сястры ў Ашхабад, дзе працягваў літаратурную працу. Вярнуўшыся ў Бабруйск, у 1947—1949 гг. працаваў у гарадской бібліятэцы імя Пушкіна. Пісаў навелы, аповесці, працаваў над раманам "Адвечнае". Аднак надрукаваць гэтыя творы ў апальнага пісьменніка не было магчымасці. У 1949 г. паўторна арыштаваны "за прыналежнасць да антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі і антысавецкую агітацыю" і высланы ў Краснаярскі край. Памёр, не дажыўшы трох месяцаў да рэабілітацыі. Пахаваны ў сяле Машукоўка Матыгінскага р-на Краснаярскага краю. Яго творы перавыдаваліся ў 1959 г. ("Выбранае"), у 1985 г. у серыі "Бібліятэка беларускай прозы" выйшлі "Аповесці", у 1991 г. — "Палеская аповесць: Аповесці і апавяданні".

У в. Цераховічы Лагойскага р-на Мінскай вобл, дзе пісьменнік жыў у пасляваенны час, адкрыта мемарыяльная дошка (1993).

Ненадавец Аляксей, літаратуразнавец, фалькларыст, педагог, доктар філалагічных навук, ураджэнец в. Чухава Пінскага р-на Брэсцкай вобл., жыве ў Бабруйску. Загадвае кафедрай грамадскіх дысцыплін Бабруйскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

Панчанка Пімен, паэт, у 1913 г. працаваў тут на дрэваапрацоўчым камбінаце. Пасля заканчэння гадавых педагагічных курсаў (1934) настаўнічаў на Бабруйшчыне.

Плоткін Піня (Пінхас), яўрэйскі паэт, нарадзіўся тут 10.3.1915 г. (дата смерці не ўстаноўлена). Жыў у Бабруйску. Яго творы ўвайшлі ў зборнік "Незгасальнае святло: Бабруйскія старонкі" (2004).

Рудзько Юрый [14.(27).6.1913—4.2.1948], празаік, драматург, нарысіст, нарадзіўся ў Бабруйску ў сям'і служачых. Друкавацца пачаў у бабруйскім часопісе "Вясна" ў 1931 г. Закончыў літаратурны факультэт Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1933). Працаваў у рэдакцыях газет "Чырвоная змена", "Літаратура і мастацтва" (1937—1941). Журналісцкую працу працягваў у час вайны, быў адказным сакратаром газеты 2-га Беларускага фронту Аўтар кнігі нарысаў "Размова па шчырасці" (1935), аповесці "Пястаўская зямля" (1947), п'ес "Дарагі госць", "Слава дружбе" (1950), публікацый у перыядычным друку. Памёр і пахаваны ў Мінску.

Санін Уладзімір, празаік, нарадзіўся 12.12.1928 г. у Бабруйску. Скончыў МДУ імя М. Ламаносава (Масква). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў у Маскве. Аўтар кнігі "Востраў вясёлых Рабінзонаў" (1965), рамана "Вялікі пажар" (1986), мастацка-дакументальных аповесцей "У пастцы", "Цяжка адпускае Антарктыда", "За тых, хто ў дрэйфе!", "Каму ўсміхаецца акіян", "Семдзесят два градусы ніжэй нуля", прысвечаных рамантыцы асваення Запаляр'я.

Севела Эфраім, яўрэйскі пісьменнік, нарадзіўся ў 1928 г. у Бабруйску Пасля сканчэння універсітэта працаваў журналістам, кінасцэнарыстам, рэжысёрам. У 1971 г. эмігрыраваў на Захад, жыў у Францыі, Ізраілі, ЗПІА. У гэты перыяд выйшлі 13 яго кніг на розных мовах. Высокую ацэнку крытыкаў заслужылі яго фільмы "Калыскавая" і "Папугай, які размаўляе на ідыш".

Сіманоўскі Іосіф (12.4.1892—8.10.1967), бібліятэказнавец, бібліёграф, перакладчык, нарадзіўся ў Бабруйску ў сям'і рамесніка. Скончыў Бернскі універсітэт (1914). У 1918— 1921 гг. загадваў Бабруйскай гарадской бібліятэкай. У 1922—1937 гг. і ў 1944—1961 гг. — дырэктар Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя Леніна. Аўтар работ па тэорыі і методыцы бібліятэказнаўства. На беларускую мову пераклаў творы Г. Гейнэ, А. Міцкевіча, на рускую Э. Верхарна.

Смагаровіч Марк, паэт, ураджэнец в. Забалацце Акцябрскага р-на Гомельскай вобл., з 1945 г., пасля цяжкага ранення, знаходзіўся ў Бабруйскім доме інвалідаў. У бабруйскай абласной газеце надрукаваў першыя вершы.

Стральцоў Барыс, празаік, сцэнарыст, ураджэнец в. Хутар Быхаўскага р-на, у Бабруйску скончыў вячэрнюю сярэднюю школу (1951). У 1950—1953 гг. бьгў літаратурным супрацоўнікам бабруйскай абласной газеты "Савецкая Радзіма". Тут надрукаваў першы нарыс "Вясна ў Рассвеце".

С. X. — пад такім псеўданімам невядомы паэт пісаў у Бабруйску вершы на ўкраінскай мове ("Дума", "Жито и любовь", "Думка") і пасылаў для друку Л. Глібаву. Цяпер яны знаходзяцца ў музеі М. Кацюбінскага ў Чарнігаве.

Харужая Вера [14 (27).9.1903—снежань 1942], публіцыст, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, нарадзілася ў Бабруйску. У 1920-я гг. была рэдактарам бабруйскай газеты "Юны камуніст".

Чарнышэвіч Фларыян (1895—1964), польскі празаік, нарадзіўся ў ваколіцах Бабруйска (дакладнае месца невядома). Да 1924 г. жыў у Вільні, затым эмігрыраваў у Аргенціну, дзе і памёр. Аўтар аповесцей "Надберазінцы" (1942), "Віцік Жывіца" (1953), "Лёсы пасынкаў" (Парыж, 1958), "Хлопцы з Навашышак" (Лондан, 1963).

Шагенцукаў Алі, класік кабардзінскай літаратуры, народны паэт Кабардзіна-Балкарыі, загінуў у лістападзе 1941 г. у фашысцкім лагеры смерці ў Бабруйску. Яго імя носіць Бабруйская гарадская бібліятэка.

Шантыр Фабіян, публіцыст, празаік, паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч, ураджэнец г. Слуцка, з 1914 г. служыў у царскім войску, быў наглядчыкам палявога шпіталю ў Бабруйску. У 1917 г. стаў адным з лідэраў левага крыла партыі БСГ, старшынёй яе бабруйскага камітэта.

Шведзік Генадзь, паэт, нарадзіўся ў Бабруйску 19.2 (4.3). 1914 г. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1937). Працаваў у рэдакцыі газеты "Юнгер арбайтер" ("Малады рабочы") у Бірабіджане. У перадваенныя гады быў навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры АН БССР. Загінуў 11.10.1942 г. на Заходнім фронце пад Бранскам. Друкаваўся з 1929 г. Аўтар зборнікаў паэзіі "Старт" (1934), "Вершы" (1939), паэмы для дзяцей "Наш Дзім" (1935). У пасляваенны час выйшлі яго кнігі "Лірыка" (1962), "Матчына сляза" (1989). Пісаў на яўрэйскай (ідыш) і беларускай мовах.

Шульман Сол (Саламон), пісьменнік, драматург, рэжысёр, нарадзіўся ў Бабруйску ў сям'і ўрачоў (1937). Атрымаў інжынерную адукацыю, затым паступіў у Інстытут кінематаграфіі (Масква). Аўтар твораў "Расія памірае ад смеху", "Іншапланецяне над Расіяй", "Улада і Лёс". Аўтар і рэжысёр больш 50-ці кінематаграфічных работ. У 1995 г. у Маскве выйшла яго аўтабіяграфічная аповесць "Запіскі сляпога". Жыве ў Аўстраліі.

Шымановіча Давіда (1886—1956), яўрэйскага паэта, месца нараджэння. Аўтар зборнікаў "Пустыня" (1911), "Бура і спакой" (1912). Апошнія гады жыў у Тэль-Авіве, дзе і памёр.

Шынклер Хведар, празаік, паэт, крытык, ураджэнец ст. Беларусь Мінскага р-на, з 1929 г. працаваў у бабруйскай акруговай газеце "Камуніст".

Ярашэвіч Эдуард (28.8.1937—6.10.1986), празаік, нарадзіўся тут у сям'і служачага. 3 1946 г. жыў у Смілавічах. Нягледзячы на цяжкую хваробу займаўся самаадукацыяй, з 1956 г. пачаў друкавацца ў перыядычных выданнях. Аўтар празаічных кніг "Вішанькі Восіпа Міхеевіча" (1969), "Прызнанне" (1969), "Дзень далёкі і блізкі" (1973), "Практыка ў Вербічах" (1975), "Белыя Лугі" (1978), "Чакаю цябе, раніца" (1987), "Пражыць дзень" (1983) і інш. Памёр і пахаваны ў г. п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. * * *

Бабруйская суполка аб'яднання "Полоцкая ветвь" — літаратурнае аб'яднанне, створанае ў Бабруйску Пры ім выдаецца літаратурна-публіцыстычная газета "Свет", выходзяць калектыўныя зборнікі твораў мясцовых пісьменнікаў. Кіраўнік суполкі — Уладзімір Лявонцеў, дзіцячы пісьменнік, палкоўнік у адстаўцы.

"Вясна", літаратурны дадатак да бабруйскай акруговай газеты "Камуніст". Выходзіў у 1928—1931 гг. (у 1931 г. меў назву "Ударнік"). Тут друкаваліся творы X. Шынклера, Ц. Крыско (В. Віткі), А. Жаўрука, А. Зарыцкага, С. Грахоўскага, Я. Герцовіча і інш.

"Маладняка" бабруйская філія — акруговае аддзяленне літаратурнага аб'яднання "Маладняк". Існавала з сакавіка 1925 г. У склад яе ў розны час уваходзілі Я. Юндарчык, Р. Бахта, X. Бухсан, М. Верас (М. Нікіцін), В. Гараўскі, А. Глінская, С. Голуб, Л. Даўгаполаў, Я. Журба, М. Лынькоў, В. Ляшэвіч, Б. Мікуліч, X. Шынклер і інш. Выдала два нумары альманаха "Уздым" (1926—1928), з 1928 г. — літаратурны дадатак да газеты "Камуніст" пад назвай "Вясна". У лістападзе 1928 г. у выніку рэарганізацыі "Маладняка" пераўтворана ў філію БелАПП.

Вёска Вялікія Бортнікі, цэнтр сельсавета

Адсюль родам Гарэлік Аляксей (1925—25.4.2007), публіцыст, паэт. Скончыў завочнае аддзяленне Белдзяржуніверсітэта. Удзельнік Другой сусветнай вайны. 3 1950 г. жыў у Бабруйску, працаваў у газетах "Савецкая Радзіма", "Магілёўская праўда", "Бабруйскае жыццё". Доўгі час узначальваў літаратурнае аб'яднанне "Вясна". Аўтар дакументальных нарысаў пра вядомых людзей Бабруйшчыны, паэтычнага зборніка "Над ракой Бярозай" (Бабруйск, 2004), вершаў у калектыўным зборніку "Мост на Бярэзіне" (Мн., 1999).

Вёска Гарбацэвічы, цэнтр сельсавета

У Гарбацэвіцкай царкоўнапрыходскай школе вучыўся празаік і грамадскі дзеяч Гала-вач Платон, ураджэнец в. Пабокавічы гэтага ж р-на. У яго гонар у 1968 г. на будынку школы адкрыта мемарыяльная дошка.

Рабочы пасёлак Глуша, цэнтр пасялковага савета

Тут прайшло дзяцінства і юнацтва Адамовіча Алеся, празаіка, крытыка, літаратура-знаўца, ураджэнца в. Канюхі Капыльскага р-на Мінскай вобл. 3 1928 г. бацька працаваў тут урачом. Пісьменнік скончыў Глушаўскую сямігодку. Былой Школьнай вуліцы, побач з якой стаіць дом, дзе жыла калісьці сям'я Адамовічаў, прысвоена імя пісьменніка. На мясцовых могілках на яго магіле ўстаноўлены камень-помнік.

Вёска Дубаўка Цялушскага сельсавета

У канцы XIX ст. у маёнтку Дубаўка жыла Наталля Варанцова-Вельямінава, унучка Пушкіна Аляксандра. Маёнтак быў уласнасцю маці яе мужа.

Вёска Жылічы Дабаснянскага сельсавета

У 1928 г. у мясцовай школе выкладаў рускую і беларускую мовы Жукоўскі Алёкса

(28.9.1906—1.2.1979), паэт, празаік, педагог, ураджэнец г. Цярэспаль (Польшча).

Лідзія КУЛАЖАНКА