Аляксандр Вiктаравiч Сапега, 34 гады, беспрацоўны, беспартыйны. Кандыдат у дэпутаты Бабруйскага гарсавета па Камбінацкай выбарчай акрузе №38.
— Паважаныя выбаршчыкi! Я жыву тут больш за 20 год, стаўлю перад сабой мэты абараняць правы і інтарэсы жыхароў акругі. Ужо шмат гадоў аказваю комплексную дапамогу грамадзянам ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях, надаю ўвагу выхаванцам дзіцячых дамоў і псіханеўралагічных інтэрнатаў. Год таму сваімі сіламі дапамог з заменай 30 энергаемкіх вокнаў з ПВХ у Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
З’яўляюся арганізатарам экалагічных акцый па ўборцы тэррыторыі Лукавай гары. Актыўна займаюся пытаннямі гісторыі Беларусі, папулярызацыяй яе каштоўнасцяў як у самой краіне, так і за мяжой. Першым ў беларускай гісторыі адкрыў бронзавы помнік беларускаму герою Тадэвушу Касцюшку. У 2017 годзе за дзейнасць атрымаў Ганаровую грамату ад міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь і два Ганаровыя медалі ад кракаўскага і варшаўскага фондаў імя Тадэвуша Касцюшкі.
У якасці дэпутата планую надаць увагу:
— павелічэнню колькасці дзіцячых садкоў;
— павелічэнню якасці сацыяльных паслуг;
— замене старых дзіцячых пляцовак на новыя;
— павелічэнню зялёных зон раёна;
— рамонту дваравых дарог і пытанню парковачных месцаў.
Мяне ведаюць як чалавека адказнага, надзейнага, неабыякавага да праблем людзей у бядзе. Мне ўласцівыя такія якасці, як вытрымка, камунікабельнасць, ураўнаважанасць, устойлівасць. Уважліва стаўлюся да меркавання іншых і гнуткі да кампрамісаў і пераменаў.
Мае перавагі — ў тым, што я не з’яўляюся структурнай адзінкай існуючай сістэмы ў адрозненні ад кандыдатаў, якія сумяшчаюць кіраванне, выкананне і кантроль, таму дазваляюць сабе пакідаць звароты без увагі. Я выключаны з катэгорыі тых людзей, якія трымаюцца мясцовай ідэалогіі і робяць усё дзеля камфорту чыноўнікаў. Я не падпарадкоўваюся ніякаму праўладнаму органу, мяне не прымусяць абараняць зручнасць існуючай бюракратычнай сістэмы.
Вывучаўся і працаваў сацыяльным педагогам у Еўропе, ёсць досвед працы з людзьмі розных груп сацыяльнай рызыкі. Сам жанаты, з’яўляюся бацькам чатырох дзяцей і ведаю патрэбы шматдзетных сем’яў. З працы ў еўрапейскіх краінах ведаю, як уладкаваныя дзяржаўныя сістэмы з цэнтрацыяй на чалавеку: сістэмы, дзе ёсць павага да асобы і ў якіх прадугледжана падтрымка для ўсіх, хто трапляе ў цяжкае становішча.
Свой досвед у сферы сацыяльнай дзейнасці змагу прымяніць для арганізацыі дапамогі грамадзянам. Калі пры вашай падтрымцы, паважаныя выбаршчыкі, я стану дэпутатам, то разам мы зможам знаходзіць найлепшыя варыянты вырашэння праблемных пытанняў нашай акругі.
З павагай, кандыдат у дэпутаты Аляксандр САПЕГА
* На правах рэкламы