Горад аж купаецца ў свяце,
Хвалістым, зіхоткім, снегавым:
У Яловіках, у Сёмым, на Фарштаце,
На Заходнім, Ракасах,
Па Цэнтры ўсім.
Горад прыбіраўся, рыхтаваўся,
Шчыраваў, вучыўся, працаваў,
Ідучы да мэтаў – не здаваўся,
Беларусі ўсёй прыклад падаваў!
Горад усміхаецца з ялінак,
Ён віншуе нас у казачнай красе,
З новым шчасцем, што жаданаю хвілінай,
Новы год Бабруйску зноўку прынясе!
Віктар Маліноўскі, 2025-2026.
З Новым годам, дарагія бабруйчане!