Вялікдзень – гэта свята Хрыстовага Уваскрэсення і магчымасць для кожнага чалавека праз пакуты і выпрабаванні Збаўцы духоўна ачысціцца і атрымаць вечнае жыццё душы. Ён уваскрос, і кожнага з нас запрашае да жыцця. Жыцця ў праўдзе, у сапраўднай хрысціянскай мудрасці і мужнасці.

Будзьце рашучымі і адважнымі ў здзяйсненні добрых учынкаў! Няхай Ягоная перамога над смерцю і грахом падорыць нам супакой і надзею.

Ад шчырага сэрца віншую вас з Вялікднём! Жадаю усім нам быць працалюбівымі будаўнікамі Валадарства Божага, пяшчотна любіць адно аднаго, няспынна прабачаць, нястомна быць удзячнымі і ўважлівымі да патрэбаў блізкіх. Няхай моц

Уваскрослага Хрыста падтрымае кожнага чалавека!

А яшчэ жадаю, каб вы, перажываючы гэта вялікае свята, наблізіліся да жывога і сапраўднага Бога. Каб у гэтыя дні абвязкова сустрэліся з блізкімі і падзяліліся з імі сваімі ўсмешкамі, сардэчным святлом і радаснай навіной: Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!

Андрэй Яркавец, пробашч парафіі Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, ксёндз-канонік, дэкан Бабруйскага дэканата 

Расклад святочных імшаў на Уваскрасэнне Пана ў Бабруйску  

  • Вялікі чацвер, 6 красавіка, — Імша Вячэры Панскай – 19.00
  • Вялікая пятніца, 7 красавіка, — Літургія Мукі Пана – 19.00
  • Вялікая субота, 8 красавіка, — Пасхальная Вігілія – 21.00
  • Вялікодная нядзеля, 9 красавіка, — Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана – 8.00, 17.30

Пасвячэнне страў на вялікодны стол адбудзецца ў суботу, 8 красавіка, – 10.00, 12.00 і пасля св. Імшы на 21.00, таксама 9 красавiка пасля св. Імшы на 8.00

У Клічаве Святая Імша адбудзецца ў Вялікую суботу, 8 красавіка, – 16.00