Дарагія браты і сёстры!

Зноў мы чуем радасны вокліч «Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!». Зноў мы радуемся вялікай перамозе нашага Пана над уладай смерці. Зноў перажываем Пасху Хрыста і просім Уваскрослага Госпада блаславіць нас, нашыя сем’і і нашу краіну.

Анёл звяртаецца да жанчын, якія засмучаныя стаяць ля магілы, і пытаецца, чаму шукаюць Жывога спаміж памерлымі. Нам сапраўды цяжка знайсці Бога сярод суму і роспачы, цяжка ўбачыць Яго прысутнасць, калі нашыя сэрцы перапоўненыя песімізмам і крыўдамі, калі мы занадта моцна трымаемся сваіх расчараванняў. Хрыстос Уваскрослы хоча ўнесці ў нашае жыццё надзею і радасць, спадзяванне на новыя перамогі і дасягненні.
Даверым жа нашае жыццё і ўсё, што перапаўняе нашае сэрца, Уваскросламу Пану.

Добрых святаў Пасхі, няхай яны стануць для вас сапраўднаю сустрэчаю з Уваскрослым Хрыстом! Будзьма ж людзьмі велікоднай радасці!

Ксёндз Андрэй Яркавец, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску 

*** 

21 красавiка, Велiкодная нядзеля

17.00 – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана

 

22 красавiка, Велiкодны панядзелак

9.00, 18.00 – Святая Iмша