Рэспубліканскае каталіцкае выдавецтва «Про Хрысто» выдала кнігу «І будуць расчынены брамы». Гісторыя касцёлаў Бабруйска». Выданне апавядае пра каталіцкія святыні Бабруйска, гісторыю рыма-каталіцкай канфесіі ў горадзе і яго наваколлі ў кантэксце гістарычных падзей з пачатку XVII стагоддзя да нашых дзён. Кніга складаецца з чатырох раздзелаў, прысвечаных бабруйскаму парафіяльнаму касцёлу святых Апосталаў Пятра і Паўла, касцёлу Бабруйскай езуіцкай рэзідэнцыі, бабруйскаму рыма-каталіцкаму дэканату і дзеючаму касцёлу Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Прэзентацыя кніжнай навінкі адбудзецца ў нядзелю, 8 чэрвеня, у 12 гадзін, пасля святой Імшы, у бабруйскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Віктар МАЛІНОЎСКІ, аўтар кнігі