Са святам Божага Нараджэння!

«…Дзiця нарадзiлася нам;
Сын дадзены нам;
Уладарства на плячах у Яго…»
(з кнiгi прарока Icai 9,6).

Biншую ўcix чытачоў газеты са святам Божага Нараджэння!

Хоць гэтая падзея i адбылася шмат гадоў назад, але ў разуменнi гэтага свята мы нiчым не адрознiваемся ад нашых папярэднiкаў. Як i яны, мы жадаем, каб Дзiцятка Езус праз чысцiню нашых памыслаў змог увайсцi ў нашыя сэрцы i распалiць у душы агонь любовi. Каб дaў нам такое святло, якое не дазволiць скрочыць на шляху жыцця, часта напоўненага рознымi перашкодамi i спакусамi.

Ад усяго сэрца жадаю вам шмат Божых ласкаў, здольнасцi i сiлаў у справах штодзённых, i каб радасная атмасфера гэтага вялiкага свята Божага Нараджэння напоўнiла патрэбным супакоем i шчасцем.

Шчодрага Божага благаслаўлення вам як на свята Божага Нараджэння, так i на ўвесь надыходзячы 2013 год!

Юры БЫКАў, ксёндз-магiстр, пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi ў Бабруйску

Святочныя службы у касцёле:

Святая Iмша вiгiлiйная — 24 снежня а 22 гадзiне. 25 снежня — 9.00 i 11.00.