Дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!
Велічны духоўны сэнс Божага Нараджэння актуальны і ў нашы дні. Цуд гэты сімвалізуе перамогу вечных каштоўнасцей, якія так неабходны чалавецтву сёння.
Тайна нараджэння немаўляці Ісуса — сімвал прадаўжэння жыцця. Яна натхняе кожнага хрысціяніна на добрыя ўчынкі і па-сапраўднаму патрэбныя справы.
Радаснае сямейнае свята, сагрэтае пачуццямі згоды і ўзаемнай павагі, дорыць мільёнам людзей надзею на шчаслівую будучыню. Ціхая калядная ноч дапамагае забыць крыўды і спрыяе ўзнікненню шчырай міласэрнасці ў нашых сэрцах. Ад кожнага з нас залежыць, наколькі радасна і шчасліва мы адзначым свята Божага Нараджэння. Таму жадаю усім нам дарыць бліжнім сваю прысутнасць, любоў, радасць, увагу і прабачэнне! Моцнага здароўя, міра, дабрабыту і невычэрпнай дапамогі Божай у вашай працы на карысць роднай Бацькаўшчыны і ўсіх нашых бліжніх на цэлы год!
Шчаслівых і дабраславенных святаў вам, дарагія вернікі! Хрыстос нараджаецца! Уславім Яго!
Ад усяго сэрца, пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз-дэкан Андрэй Яркавец
Расклад святочных імшаў:
24 снежня
21.30 — пастаноўка, падрыхтаванная моладзю з нагоды Нараджэння Пана
прыблізна а 22.00 — вігілія Нараджэння Пана
25 снежня
10.00 і 12.00 — Урачыстасць Нараджэння Пана