Задумайцеся: сапраўды, з якім трапятаннем сэрца чакаем мы з вамі Нараджэнне Хрыста! Увесь апошні каляндарны месяц года напоўнены гэтым станам чакання радасці, якую прыносіць з сабой Нованароджаны Езус. Ведаем, што кожнае дзіцятка, якое прыходзіць у гэты свет, у наша жыццё, змяняе наш з вамі лес, таму што дорыць на­дзею. А Немаўлятка ў каляднай стаенцы — тым больш! Ён прымае нашу чалавечую прыроду, каб быць з намі кожны дзень, кожную гадзіну, дапамагае нам будаваць адносіны з Богам Айцом. Шчаслівы той, хто без роздуму прыняў гэтае Немаўлятка у свае сэрца і дазволіў быць у ім. Без Бога мы з вамі — у цемры…

Хай жа свет Нованароджанага Езуса асвятляе наша жыццё і зменьвае яго да лепшага!

З найлепшымі пажаданнямі, ксёндз Андрэй ЯРКАВЕЦ, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску

 

Расклад святых імшаў на Урачыстасць Нараджэння Пана

24 снежня, субота — пастаноўка, падрыхтаваная дзецьмі з нагоды Нараджэння Пана — 21.00.

Вігілія Нараджэння Пана — прыблізна 22.00.

25 снежня, нядзеля — Урачыстасць Нараджэння Пана — 10.00, 17.00.