У ціхі і цёмны вечар адбылося найвялікшае здарэнне ў чалавечай гісторыі — «Слова сталася Целам і пасялілася між намі».

Ягоная моц была не ў бразгаце зброі і не ў звоне золата, але ў дзіцячай нявіннасці і Божай чысціні. Ягоная Любоў змяніла лёс кожнага з нас, а Ягонае Нараджэнне вярнула Рай у чалавечыя сэрцы.

Няхай у гэты Святы Вечар адкрыюцца нашыя вочы і ўбачаць Малое Дзіцятка ў кожным чалавеку, што ідзе побач праз цемру да вечнасці.

Няхай жа вашыя сэрцы напоўняцца супакоем і чысцінёю, няхай забуяе радасная надзея на Адраджэнне ў Святле. І няхай душы нашыя напоўніць голас нябесных моцаў: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой, у людзях упадабанне!».

Хрыстос нараджаецца! Слаўце Яго!

Ксёндз-канонік Андрэй Яркавец, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску

Расклад святочных набажэнстваў

24 снежня, панядзелак

21.30 — святочная батлейка з удзелам дзетак і моладзі

Прыблізна а 22.00 — Вігілія Нараджэння Пана

25 снежня, аўторак

11.00, 17.00 — Урачыстасць Нараджэння Пана

26 снежня, серада, свята св.Стэфана, першамучаніка

9.00, 18.00 — Святая Імша

30 снежня, нядзеля, свята Святой Сям’і з Назарэту

9.00, 11.00, 17.00 — Святая Імша. Запрашаюцца сем’і з усёй парафіі.