З 28 лістапада па 3 снежня на сцэне театра прафесійныя тэатральныя калектывы з розных гарадоў Беларусі пакажуць 11 спектакляў. Вось што пабачым.
28 лістапада ў 18.00 – адкрыццё фестывалю. Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача»: «Палачанка» (легенда пра каханне, на беларускай мове, 16+). Білет: 30-45 руб.
29 лістапада ў 18.00 – Новы драматычны театр г. Минска: «Белые росы» (па А. Дудараву, на рускай мове, 12+). Білет: 15-30 руб.
30 лістапада ў 11.00 – Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск): «Ідылія» (музычная камедыя па В. І. Дуніну-Марцінкевічу, на беларускай мове, 6+). Білет: 10-15 руб.
30 лістапада ў 19.30 – Палескі драматычны тэатр (г. Пинск): «Пан Твардоўскі» (містычная легенда, на беларускай мове, 14+). Білет: 15-25 руб.
1 снежня ў 12.00 – заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Гомельскі абласны драматычны тэатр»: «Пойти и не вернуться» (па В. Быкаву, на рускай мове, 12+). Білет: 10-15 руб.
1 снежня ў 16.00 – на сцэне Палаца мастацтваў (вул. Ульянаўская, 35/31) заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Тэатр-студыя кінаакцёра» УП «Націянальная кінастудыя «Беларусьфільм»: «Рядовые» (гістарычная драма па А. Дудараву, на рускай мове, 12+). Кошт білетаў удакладняйце па тэл. 72-60-95.
1 снежня ў 19.00 – Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа: «Сотнікаў» (ваенная драма па В. Быкаву, на беларускай мове, 12+). Білет: 15-25 руб.
2 снежня ў 12.00 – заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Магілёўскі абласны тэатр лялек»: «Чалавек, заставайся чалавекам!» (экзістэнцыйная трагедыя па В. Быкаву, на беларускай мове, 12+). Білет: 10-15 руб.
2 снежня ў 14.00 – на малой сцэне театра заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Магілёўскі абласны драматычны тэатр»: «Просто ты умела ждать...» (спектакль-канцэрт, на рускай мове, 12+). Білет: 20 руб.
2 снежня ў 19.00 – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы: «Пісаравы імяніны» (музычная камедыя па У. Галубку, на беларускай мове, 16+). Білет: 20-30 руб.
3 снежня ў 18.00 – Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага: «Горький хлеб» (дакументальная драма, на рускай мове, 12+). Білет: 20-30 руб.
Пасля – урачыстае закрыццё фестывалю, узнагароджанне пераможцаў.
Паводле матэрыялу teatr-bobr.by