Шаноўныя браты і сёстры, усе людзі добрай волі! Ад усяго сэрца віншую вас з радасным і збаўчым святам Пасхі Хрыстовай.

Сучасны свет сёння як ніколі патрабуе гэтай радаснай весткі, ён патрабуе дапамогі Змёртвыхпаўсталага Езуса.  Складаныя часы даюцца затым, каб мы зноў ўсвядомілі каштоўнасць самых простых і звычайных рэчаў. А  Уваскрашэнне Езуса – гэта магчымасць у супакоі і цішыні нанава адкрыць каштоўнасць і непаўторнасць жыцця ў святле Божай праўды.

«Не бойцеся!», – кажа Пан Бог. Так, існуе так шмат праблемаў,  якія чалавек сам, сваімі сіламі не ў стане вырашыць. Але Хрыстус, які трымае на сваіх далонях усю планету, сёння  чакае чалавека, яго малітвы, жадання размаўляць з Богам.

«Не бойцеся!», – Езус сваёй крыжовай смерцю і слаўным Змёртвыхпаўстаннем збавіў людзей, і таму гэта радасць нас усіх аб’ядноўвае.  Няхай урачыстае «Алелюя» загучыць у нашых сэрцах, няхай закране кожнага чалавека, няхай адорыць усіх новым жыццём ва ўваскрослым Хрысце!

Будзьма ж людзьмі вялікоднай радасці!

Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

 

Андрэй Яркавец, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску, ксёндз-канонік, дэкан Бабруйскага дэканата 

*** 

Вялікодная нядзеля, 12 красавіка, — урачыстасць Уваскрасення Хрыста.

Святыя Імшы: 7.00 (с рэзурэкцыйнай працэсіяй) і 17.30.