Уваскрашэнне Хрыста — гэта пачатак і крыніца нашага будучага змёртвыхпаўстання. Праз Уваскрашэнне любоў атрымала перамогу над грахом, а жыццё — над смерцю. Дадзеная праз Хрыста перамога становіцца нашым жыццём у той меры, у якой мы гатовыя прымаць плады Яго адкуплення, якія могуць змяніць нас да жыцця ў шчасці.
З гэтай радаснай прычыны жадаю ўсім, каб моц Уваскрослага Хрыста напоўніла сэрцы вераю і надзеяй, а любоў заўсёды жыла ў вашых сем’ях. І тады мы зможам далучыць свае сэрцы да Божай хвалы і спяваць радаснае «Алелюя!»
Запрашаем усіх на набажэнствы, якія адбудуцца ў нашай святыні ў Трыдыум Пасхальны:
• Вялікі Чацвер, 5 красавiка – Святая iмша Вячэры Панскай – 18.00
• Вялікая Пятніца, 6 красавiка – Крыжовы шлях Езуса Хрыста – 17.30, набажэнства Мукі Хрыста і адарацыі Крыжа – 18.00.
• Вялікая субота, 7 красавiка – Пасхальная Вігілія – 22.00.
• Вялікодная нядзеля 8 красавiка – 7.00 і 9.00.
• Панядзелак, 9 красавiка – 8.00 і 18.00.