Квэст-гульня «Пуцявінамі Беларусі» прайшла у сераду, 15 чэрвеня, ў гарадскім парку культуры і адпачынку для выхаванцаў дзіцячага аздараўленчага лагера Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бабруйска. Арганізавалі мерапрыемства аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Ленінскага раёна і Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

Задумка такой гульні не была выпадковай: у лагеры зараз рэалізуецца беларускамоўны праект «Вяртанне да вытокаў». Мэта яго – папулярызацыя ўжывання беларускай мовы сярод падлеткаў, знаёмства з культурнай спадчынай Беларусі.

Хлопчыкі i дзяўчынкі атрадаў «Гармонія», «Эўрыка», «Лотас», «Юнацтва» і «Авіятар» адказвалі на пытанні па гісторыі Беларусі, узгадвалі народныя святы і абрады, гулялі ў беларускія жартоўныя гульні. Не пакінулі без увагі і геральдычныя знакі гарадоў нашай краіны. Каб максімальна хутка прайсці ўсю дыстанцыю, удзельнікам неабходна было ўважліва сачыць за картай і за маршрутным лістом.

У выніку пераможцамі сталі ўдзельнікі каманды «Эўрыка». «Гармонія» заняла другое месца, «Авіятар» закрыў лесвіцу самых хуткіх і разумных. Віншуем!

Напрыканцы гульні ўдзельнікі атрымалі не толькі салодкія прызы, але і канцылярскія прылады, якія ім спатрэбяцца для падрыхтоўкі абароны праекта 24 чэрвеня.

Людміла КРЫЛОВА

Фота Валянціны ДАЙНЭКА і Ганны ШЭЛЕНГОЎСКАЙ

Цiкавая квэст-гульня прайшла ў бабруйскім парку