Не я б'ю – вярба б'е,
праз тыдзень – Вялікдзень!
Будзь здароў, як вада,
а расці, як вярба!
Урачыстасць Вербнай-Пальмовай нядзелі ў бабруйскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла 29 сакавіка. Глядзіце, як гэта было, на фотаздымках нашага чытача Віктара Маліноўскага.

Нагадаем, Вялікдзень каталікі адзначаюць у нядзелю, 5 красавіка.
Расклад святочных набажэнстваў і асвячэння страваў у бабруйскім касцёле напярэдадниі Вялікдня
- Вялікі чацвер, 2 красавіка, 19.00 – св. Імша Вячэры Пана.
- Вялікая пятніца, 3 красавіка, 18.30 – Крыжовы шлях; 19.00 – Літургія Вялікай пятніцы.
- Вялікая субота, 4 красавіка, 10.00, 12.00 – асвячэнне страваў на велікодны стол; 20.00 – св. Пасхальная Вігілія (пасля – асвячэнне страваў на велікодны стол).
- Велікодная Нядзеля Уваскрасення Пана, 5 красавіка, 7.00 – Св. Імша з Рэзурэкцыйнай працэсіяй (пасля – асвячэнне страваў на велікодны стол).
Бабруйскі касцёл Безаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі звярнуўся да вернікаў і ўсіх нераўнадушных гараджан з просьбай дапамагчы сабраць неабходную суму для касцёла. Грошы гэта значныя – больш за 25 тысяч рублёў. Яны патрэбныя на сістэму пажарнай сігналізацыі.